22 марта 2026 г.

Складанасці беларускай арфаэпіі

В інтэрнэце папулярна слова Шчучыншчына, як прыклад складанай беларускай арфаэпіі. Але мы можам пайсці ў гэтым кірунку далей. Тут (https://github.com/Belarus/GrammarDB/releases) можна спампаваць слоўнік беларускай мовы змяшчаючы 1,3 мільёна беларускіх словаформаў (слоў там значна менш), каб знайсці найбольш складаныя беларускія словы:

  • З двума ШЧ (больш не сустракаецца): Шчучыншчына, шчасліўшчык, шчупачышча (вялізарны шчупак. "Схапіў жыўца шчупак і свішча, дастаў - ў два локці шчупачышча!" - Колас), шчэбенеачышчальны.
  • Шмат слоў з двума ДЗ: дзе-небудзь, дзядзі, медзведзяня.
  • І з ШЧ, і з ДЗ: абыдзёншчына, бамбардзіроўшчык, бавоўнапрадзільшчыца, белагвардзейшчына, вудзільшчык, гадзіншчык, Гарадзеншчына, гарадзішча, гнездзішча, Гродзеншчына, дзедаўшчына, дзеравеншчына, паддзіршчык, свяшчэннадзействе, халадзільшчык, шкловыдзімальшчык, штодзёншчына, ядзершчык.
  • Ціск: Слонім.

А зараз паспрабуем скласці нешта больш складанае:

  • Шчырыя шчучынцы са Шчучанаўшчыны шануюць шчаўе з шчупакамі па-шчучынску.
  • Шчэбенеачышчальнікі са Шчучанаўшчыны шануюць шчупакоў па-шчучынску, а шчасліўшчыкі нават шчыра ласуюцца шчаўем з шчочкамі шчупачышча.

ШІ падказвае, што складана праізнесці таксама: расшчапіць, разшчапленне, дзверы, абадзьмуўшы, ва Ўздзе, ажыццяўленне, жыццё, час, чатыры, гэта, узбярэжжа, дождж, бездажджоўе, бяздожджыца, дажджавік, дражджаванне